Палітзняволены Леанід Судаленка змагаўся супраць выкарыстання прымусовай працы школьнікаў на сельгаспрацах

by homieldays

Шэсць гадоў таму падчас збору бульбы загінула школьніца Вікторыя Папчэня.

Пасля гэтага Мінадукацыі накіравала ўсім аблвыканкамам ліст аб выканнані артыкула 89 Кодэкса аб адукацыі, які забараняў далучаць школьнікаў да выканання паслуг і работ, не прадугледжаных вучэбна-праграмнай дакументацыяй і планам выхаваўчай працы. Аднак сёлета Кодэкс змянілі. Цяпер “Адукацыйны працэс” стаў артыкулам 81. З яго прыбралі кавалак пра планы выхаваўчай працы, пакінуўшы, што “забараняецца прыцягваць да выканання работ, аказання паслуг, не прадугледжаных вучэбна-праграмнай дакументацыяй”.


Праваабаронца Леанід Судаленка ў свой час аказваў юрыдычную дапамогу бацькам школьніцы, якая загінула падчас збору бульбы. Ён накіроўваў у камітэт ААН скаргу ад імя бацькі Вікторыі Папчэні. Праваабаронца лічыў заганнай практыкай выкарыстання ў Беларусі прымусовай дзіцячай працы, якая засталася ад савецкіх часоў. А незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), дзе Судаленка быў прававым інспектарам, патрабаваў спыніць заганную практыку выкарыстання прымусовай працы школьнікаў на сельгаспрацах. На дадзены момант палітвязень Леанід Судаленка знаходзіцца ў калоніі №3 “Віцьба”. Праваабаронца асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле народнага артыкула 342 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак”.

Штодзень

https://t.me/shtodzien

https://www.facebook.com/sztodzien

 

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png