Ватнікі супраць сэксі-апазіцыянераў. Як штучны інтэлект бачыць гомельскія выбарчыя пікеты

Выбарчыя пікеты ў Гомелі праходзяць у рэжыме імітацыі і пры выкарыстанні з боку ўлады адміністрацыйнага рэсурса. “Штодзень” у адной з публікацый падрабязна распавядаў, хто імітуе ўсенародную падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Нічога новага: у штучна створаных чэргах за дыктатара падпісваюцца лаяльныя чыноўнікі, сервільныя работнікі культуры, сілавікі і праўладныя актывісты.

Мы вырашылі пацікавіцца ў штучнага інтэлекта Copilot, як ён бачыць выбарчыя пікеты ў Гомелі. Вынікі нас павесялілі.

прадстаўнікі дынастыі раманавых галасуюць за жырафенку

Калі мы папрасілі ШІ намаляваць пікет выбарчы ў Гомелі, то ён сільна не шчыраваў. У выніку атрымалася штосьці сярэдняе паміж прапалесцінскай акцыяй на Новым Арбаце ў Маскве і антыдармаедскімі сходамі.

Пазней мы ўдакладнілі патрабаванне, папрасіўшы адлюстраваць тое, як лукашэнкаўскія чыноўнікі збіраюць за свайго правадыра подпісы. Карцінка адлюстроўвае нешта падобнае на скопішча антымайданаўцаў у 2014 годзе дзесьці ў Красным Лімане Данецкай вобласці. Ці на тусоўку фалангістаў часоў дыктатарскай Іспаніі Франсіска Франка. Зрэшты, тут шаноўны ШІ не сільна адрываецца ад сумнай рэальнасці.

 

Адметна, што нават бяздушная машына заўзее за апанентаў улады. Паглядзіце, як сексуальна і прывабліва выглядае нашая будучая перамога!

Штодзень

Калі вам падаецца, што Штодзень патрэбны, падтрымайце нас праз патрэон.

 

Related posts

У Гомельскай вобласці на пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў сабралі вертыкальшчыкаў і правераных «актывістаў»

Як 7 лістапада 1920 года генерал Балаховіч абвяшчаў у Тураве беларускую дзяржаву

Варшава Беларуская пад Віцебскам