Дарога замест школы
Хутка запрацуе дарога паміж мікрараёнамі Шведская горка і Любенскі. “Штодзень” праверыў, як выглядае новы аб’ект, які пачалі будаваць яшчэ ў пачатку 2000-х. Дарога, якая звязвае Шведскую горку і мікрараён Любенскі…
Хутка запрацуе дарога паміж мікрараёнамі Шведская горка і Любенскі. “Штодзень” праверыў, як выглядае новы аб’ект, які пачалі будаваць яшчэ ў пачатку 2000-х. Дарога, якая звязвае Шведскую горку і мікрараён Любенскі…
Жыллё, пабудаванае па сапраўды сучасных стандартах, было б недаступным большасці беларусаў з-за сваіх коштаў. Таму мы будуем вельмі танна і проста. Дык навошта ўзводзіць новае жыллё з катэгорыі “самае таннае і малакамфортнае”, калі ў нас ўжо хапае такога жылля?
Пры выкарыстоўванні хуткасных цягнікоў вялікія грамады маглі б за кароткі тэрмін, заўсёды згодна з раскладам, даехаць да цэнтра. Пабачыўшы, як гэта хутка і камфортна, чыгункай маглі б карыстацца не толькі тыя, хто зараз ездзіць грамадскім транспартам, але і ўладальнікі ўласных аўто.
Спіс афіцыйных гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў Гомеля налічвае 28 населеных пунктаў. Сярод іх як вядомыя гомельцам здаўна шатландскі Абердын, французскі Клермон-Феран, Чэске Будэёвіцэ, так і ўкраінскія Чарнігаў і Данецк ды безліч кітайскіх і расійскіх гарадоў. Аднак пасля пачатку ў Беларусі грамадска-палітычнага крызіса ў 2020 г. і няспынных рэпрэсій шматлікія гарады пачалі скасоўваць афіцыйнае сяброўства з горадам над Сожам. “Штодзень” разбіраецца ў сітуацыі з гарадамі-пабрацімамі.
Гомель традыцыйна лічыўся зялёным горадам. У шатах яго каштанаў можна было знайсці паратунак ад сонца і нават дажджу. Але за апошнія гады сітуацыя кардынальна змянілася і цяпер цэнтральныя вуліцы засталіся толькі з імітацыяй сапраўдных дрэваў ды “іржавымі фэйкамі”. “Штодзень” выправіўся на вуліцу Савецкую і паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі.
Адмысловыя канструкцыі для запавольвання руху транспарту з’явіліся на адной з галоўных вуліц Гомеля летась пасля рэзананснай аварыі са смерцю маленькай дзяўчынкі. Аднак з невядомых прычын гарадскія ўлады раптоўна адмовіліся ад свайго чарговага “эфектыўнага” рашэння існай праблемы. “Штодзень” прыглядзеўся да праблемы і прыгадаў іншыя прыклады клопату мясцовых уладаў і ДАІ пра бяспеку гараджан.
Скульптура катрыншчыка ў Навабеліцкім раёне Гомеля паспела стаць адным з рэдкіх прыкладаў цікавых гарадскіх адметнасцяў. Аднак стан, у якім яна знаходзіцца цяпер, цяжка назваць станоўчым: паўсюль шчыліны і расколы, а правую руку наогул адламалі. “Штодзень” разбіраўся ў прыгодах “старога катрыншчыка”.
Пасля анамальных залеваў Гомель усё часцей сутыкаецца з падтапленнем не толькі асобных вуліц, але і частак гораду. Падмочаныя ногі, праблемы з мабільнасцю ў горадзе, падтопленыя дамы, офісы ды нават цэлыя аўтамабілі – толькі асобныя з праблемаў, з якімі сутыкаюцца гомельцы. Пры гэтым улады не імкнуцца вырашаць сітуацыю. “Штодзень” паспрабаваў разабрацца ў прычынах старазапаветных патопаў у горадзе над Сажом і пашукаў шляхі вырашэння праблемы.
У пачатку жніўня на адным з Валатаўскіх азёраў Гомеля ўсталявалі незвычайную скульптуру. Аднак доўга тая не пратрымалася і хутка сышла пад ваду, пакінуўшы пра сябе хвалю прышпілаў і мемаў у сацыяльных сетках. Пасля вяртання “падводнага” цмока на месца гомельскі аналаг пачвары з шатландскага возера Лох-Нэс нават займеў адметную назву “Валатазаўрык”. Але меркаванні гомельцаў адносна яе падзяліліся – ад цалкам станоўчых да катэгарычна адмоўных. “Штодзень” разабраўся ў прыгодах новай гомельскай скульптуры, хвалі хейта і любові да яе ды ігнараванні ўладамі гісторыі і традыцый горада.