Гомель губляе сяброў: гарады-пабрацімы адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з абласным цэнтрам
Спіс афіцыйных гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў Гомеля налічвае 28 населеных пунктаў. Сярод іх як вядомыя гомельцам здаўна шатландскі Абердын, французскі Клермон-Феран, Чэске Будэёвіцэ, так і ўкраінскія Чарнігаў і Данецк ды безліч кітайскіх і расійскіх гарадоў. Аднак пасля пачатку ў Беларусі грамадска-палітычнага крызіса ў 2020 г. і няспынных рэпрэсій шматлікія гарады пачалі скасоўваць афіцыйнае сяброўства з горадам над Сожам. “Штодзень” разбіраецца ў сітуацыі з гарадамі-пабрацімамі.