HomelDays_Logo_Main-mobil

Урад ухваліў кітайскі медпраект для жыхароў забруджаных рэгіёнаў

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву, якое пражывае на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС”  будзе рэалізоўвацца зусім не за бюджэтныя грошы.

Кіраваць праектам будзе Праграмай развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь, а фінансаваць Кітай.

У межах праекта закупяць абсталяванне і медыцынскія вырабы для міжраённага цэнтра спецыялізаванай і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі ў Мазыры.

Не абыйдзецца і без ідэалагічных мерапрыемстваў “па павышэнні ўзроўню інфармаванасці насельніцтва па пытаннях умацавання здароўя”.

Штодзень

Слайдар пастоў