Унікальныя мазаікі ў Светлагорску пад пагрозай знішчэння

У Светлагорску працягваюць разбурацца ўнікальныя савецкія мазаікі, што ўпрыгожваюць прыбудовы да жылых дамоў на вуліцы Луначарскага. Рэстаўрацыя або ахова гэтых твораў манументальнага мастацтва дагэтуль не праводзіцца.

Пра праблему грамадскасць узнімала яшчэ год таму — неабыякавыя грамадзяне звярталіся да мясцовых уладаў з заклікам уратаваць мазаікі. Аднак, як сведчыць сітуацыя, заклікі засталіся без адказу.

Мазаікі знаходзяцца на вуліцы Луначарская. Дамы на гэтай вуліцы, якія адносяцца да мікрараёну Маладзёжны, пабудавалі ўжо пасля 1972 года, калі ў горадзе з’явіўся першы дзевяціпавярховік. Творы манументальнага мастацтва таго перыяду маюць мастацкую вартасць, аднак не азначаныя афіцыйным ахоўным статусам і таму не абароненыя законам.

Сёння мазаіка паступова разбураецца: фрагменты адпадаюць, колеры цямнеюць, а сцены — абсыпаюцца.

Штодзень
Фота: Belarusian Soviet Monumental ART

Слайдар пастоў