У якіх краінах спрашчаюць працэс легалізацыі для замежнікаў

Забарона на пераафармленне пашпартоў за мяжой не здольныя спыніць хвалю міграцыі з Беларусі. Пры гэтым розныя краіны ахвотна прымаюць кваліфікаваных спецыялістаў ды лічбавых вандроўнікаў і намагаюцца спрасціць працэс легалізацыі замежнікаў, бо добра разумеюць карысць ад знаходжання ў краіне такіх асоб.

Сабралі для вас спіс новаўвядзенняў у заканадаўстве ў розных кропках планеты.

  • У Арменіі рэлакантам плануюць дазволіць не афармляць ВНЖ.
  • З 1 верасня ў Люксембургу спрасціўся працэс прыняцця на працу кваліфікаваных супрацоўнікаў-замежнікаў, пры гэтым члены іх сямей аўтаматычна атрымаюць дазвол на працу.
  • У Германіі да 15 лістапада выкладчыкі, навукоўцы і аспіранты могуць падаць заяўку на стыпендыю DAAD на 20242025 г. у мэтах вывучэння нямецкай мовы. Да таго ж канцлер збіраецца ўзгадніць закон, які дазволіць мець двайное грамадзянства і спросціць працэс легалізацыі. А каб атрымаць нямецкі пашпарт, давядзецца чакаць не 8, а 5 год.
  • Шры-Ланка анансавала для намадаў гадавую візу з неабмежаванай магчымасцю падаўжаць яе. Кошт візы $500, мінімальны даход у месяц $2000. Па візе можа пераехаць цэлая сям’я. Заяўку на візу можна падаць з-за мяжы.
  • Сербія з лютага 2024 года плануе адмяніць Work Permit, дзякуючы чаму замежнікі змогуць без перашкод працаўладкоўвацца на любыя вакансіі.
  • У Бахрейне лічбавым вандроўнікам дазволілі падоўжваць тэрмін дзеяння ВНЖ.
  • Малаверагодна, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для беларусаў, але хто ведае? Інданезія прапануе да 10 год легальнага знаходжання з краіне па “залатой візе”. Каб яе займець, трэба інвеставаць у акцыі ці аблігацыі тутэйшых прадпрыемстваў $350 тыс. (віза на 5 год) ці $700 тыс. (віза на 10 год).

    Штодзень

Related posts

1000 дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх акупантаў і 10 год вайны

Ватнікі супраць сэксі-апазіцыянераў. Як штучны інтэлект бачыць гомельскія выбарчыя пікеты

У Гомельскай вобласці на пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў сабралі вертыкальшчыкаў і правераных «актывістаў»