У Гомельскай вобласці на пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў сабралі вертыкальшчыкаў і правераных «актывістаў»

Сюжэт пра «чэргі ля пунктаў збору подпісаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі» выпусціла мясцовае рэгіянальнае тэлебачанне і галоўная праўладная газета «СБ. Беларусь сёння».


Так, Надзея Жарабкова кажа: «Трэба зрабіць свой выбар, без яго нам не жыць. Гэта трэба, гэта важна».

Надзея Жарабкова

Раней яна неаднаразова з’яўлялася на дзяржаўных рэсурсах то як літаратар, то як спартоўка.

Жанчыну з імем Яўгенія Труханавец у 2018 годзе на памежнай сустрэчы «Дружба» прадстаўлялі старэйшай піянерважатай, спецыялістам па культмасавай рабоце «Камінтэрна».

На гэтым пікеце яна дала каментар не толькі «Беларусь-4», але і шэрагу іншых прапагандысцкіх медыя. «Я тут нарадзілася, вырасла, працую. Як жа не прыйсці ў такі адказны момант і не падпісацца ў падтрымку свайго прэтэндэнта», – заявіла Труханавец.

Прыйшоў ставіць подпіс і старшыня гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

Сярод удзельнікаў пікета была і Святлана Глазянкова, жанчына з такім імём і прозвішчам ёсць сярод кіраўніка аддзела па ўліку і размеркаванню жытла Цэнтральнага раёна Гомеля.

Некаторых прапагандысцкія СМІ і самі падпісваюць: сына ветэрана Расціслава Цімафеенку, дырэктара карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі Людмілу Шымбалёву.

Подпісы збірае Святлана Чумакова, жанчына з такім імём і прозвішчам працуе начальнікам аддзела продажаў фабрыкі «Спартак».

Подпіс прыйшоў аддаць Дзмітрый Ткачоў, чалавек з такім прозвішчам узначальвае аддзел тэхнікі і тэхналогіі ўплыву на пласт БелНІПІнафта.

Дзмітрый Ткачоў на пікеце

«Сёння такі знамянальны дзень, і я з вялікай радасцю паставіла подпіс у падтрымку будучага кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь!» – абвясціла жыхарка аг. Краснага Валянціна Крукава. Але аказалася, што яна няпростая жыхарка – а дырэктар мясцовага дома культуры. У 2023 годзе яе ўзнагародзілі граматай і падзякай за «шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё культуры». Яна таксама выступала на ідэалагічных мерапрыемствах такіх, як мітынг, прысвечаны вызваленню Гомельскага раёна.

Збор подпісаў працягнецца да 6 снежня. Відавочна, што першыя пікеты былі спецыяльна падрыхтаваныя, на іх былі сабраныя людзі. Памятаючы мінулыя кампаніі і ўзровень цікаўнасці да праўладных кандыдатаў, можна прагназаваць, што цікаўнасць да кампаніі будзе на мінімальным узроўні.

Штодзень

Related posts

1000 дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх акупантаў і 10 год вайны

Ватнікі супраць сэксі-апазіцыянераў. Як штучны інтэлект бачыць гомельскія выбарчыя пікеты

Як 7 лістапада 1920 года генерал Балаховіч абвяшчаў у Тураве беларускую дзяржаву