HomelDays_Logo_Main-mobil

У гомельскага бізнесу новыя страты: ліквідавалі школу макіяжу

Прыватная ўстанова адукацыі “Школа стылю Святланы Буцькавец” патрапіла ў маніторынг праваабаронцаў пра прымусовую ліквідацыю НДА за апошнія пяць год.

Візажыст Святлана Буцькавец мае ўзнагароды за сваю працу: чэмпіён Беларусі, у сакавіку заняла другое месца на міжнародным конкурсе ў Ізраілі. Майстар ганарыцца тым, што гомельцы паказваюць сябе на высокім узроўні ў тым ліку на міжнародным узроўні.

Але яе “Школа стылю” цяпер ліквідаваная. Рашэнне вынес гарвыканкам у канцы красавіка. Прычыны гэтага не раскрываюцца.

Сацсеткі ўстановы не абнаўляюцца. У апісанні паведамляецца: “Школа закрытая на нявызначаны перыяд”.

Індывідуальны прадпрымальнік Святлана Буцькавец таксама знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Яна прапрацавала амаль 15 год.

Гэтая ліквідацыя – паказчык, наколькі гомельскія ўлады не ўмеюць цаніць і захоўваць бізнес, які прадстаўляе на высокім узроўні наш рэгіён.

Штодзень

Слайдар пастоў