У Гомелі вырабляюць цягнікі падвышанай камфортнасці. Але не для беларусаў

Гомельскі вагонабудаўнічы завод выпускае цягнікі з душам і разумным абсталяваннем. Але ні гомельцы, ні жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі гэтых цягнікоў не пабачаць.

 

Фота: belkagomel.by

 

Гомельскае прадпрыемства пахвалілася выпускам інавацыйных транспартных сродкаў. З палепшанай аэрадынамікай, што дазваляе развіваць большую хуткасць, і рознай электронікай. Дзверы ў купэ адрываюцца спецыяльнай пластыкавай картай, якая выдаецца на час паездкі. У кожным купэ, акрамя разетак, індывідуальнай падсветкі і клімат-кантролю маюцца персанальныя сейфы. У праходзе размешчаны мультымедыйныя экраны з раскладам руху, мапамі і віртуальнымі экскурсіямі па розны месцах маршрута.

У вагоне прадугледжаны толькі адзін тамбур. Замест другога – санвузел з паўнавартасным душам.

 

Фота: belkagomel.by

 

Але прызначаны сучасныя цягнікі не для беларусаў, а для расійскага заказчыка. Пры гэтым Гомельскі вагонабудаўнічы завод выконвае толькі фінальную частку працы – зборку. Вагоны паступаюць з Цверы ў разабраным выглядзе. Іх збіраюць з кавалкаў, усталёўваюць электраправодку манціруюць палічкі і іншыя інтэр’ерныя элементы.

Фота: belkagomel.by

 

Беларусам жа даводзіцца карыстацца альбо старымі, савецкімі, вагонамі, альбо штадлерамі, якія рэгулярна ломяцца з-за санкцыённай забароны на пастаўку ў Беларусі запчастак.

Штодзень

Слайдар пастоў