У Гомелі ў сусветны дзень без аўтамабіля бясплатным транспартам можна было карыстацца толькі чатыры гадзіны

Сусветны дзень без аўтамабіля святкуецца 22 верасня. У гэты дзень кіроўцаў заклікаюць адмовіцца ад аўтамабіля і перасесці на грамадскі транспарт. Звычайна ў гэты дзень праезд бясплатны. Аднак у Гомелі бясплатны праезд распаўсюджваўся толькі на пэўны час. Бясплатны праезд пры прадстаўленні пасведчання кіроўцы і пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку быў магчымы толькі з 7.00 да 9.00 і з 16.00 да 18.00

А яшчэ 22 верасня ў Гомелі прадстаўнікі рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў вобласці аховы навакольнага асяродку сумесна з УДАІ і ўпраўленнем ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарвыканкама правяралі аўтамабілі на допуск да ўдзелу ў транспартным руху, стан і ўзровень СО.

А як у іншых краінах? Напрыклад, у Польшчы ў многіх гарадах бясплатны праезд распаўсюджваўся на ўвесь дзень. Так, у Варшаве 22 верасня не трэба было скасоўваць білеты ў аўтобусах, трамваях ці цягніках метро. Больш за тое, кампосцеры ў транспарце былі выключаныя, а білетныя аўтаматы ў цягніках метро не прадавалі ў гэты дзень папяровыя білеты, а брамкі былі адкрытыя.

А вось самы экалагічны транспарт горада над Сожам – гэта конь! “Паліва” яму патрэбна выключна зялёнае – ва ўсіх значэннях гэтага слова. Шум ад руху такі мілагучны, што нікога не раздражняе. Падчас карыстання такім транспартам канатак з прыродай максімальны.

Таму і не дзіўна, што пасярод паўмільённага горада можна нечакана сустрэць каня. Пры гэтым, як бачна, ён на паўстаўкі яшчэ і газонакасільшчыкам падпрацоўвае.

 

Штодзень

Related posts

1000 дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх акупантаў і 10 год вайны

Ватнікі супраць сэксі-апазіцыянераў. Як штучны інтэлект бачыць гомельскія выбарчыя пікеты

У Гомельскай вобласці на пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў сабралі вертыкальшчыкаў і правераных «актывістаў»