41
Чытачы “Штодня” звярнулі ўвагу на дзіўную сітуацыю: у Гомельскім абласным кардыяцэнтры медыцынскія паслугі для замежнікаў каштуюць танней, чым для грамадзян Беларусі.

Гаворка ідзе пра працэдуру лазернай дэструкцыі і склерозавання варыкозна пашыраных вен і тэлеангіэктазій. Паводле афіцыйнага прайс-ліста:
– для грамадзян Беларусі — ад 1300 руб.,
– для тых, хто мае від на жыхарства — ад 733 руб.,
– для замежных грамадзян — ад 835 руб.
Такім чынам, беларус, які ўсё жыццё плаціць падаткі ў сваёй краіне, мусіць выкласці за тую ж паслугу амаль у два разы больш, чым замежнік. Чытачы іранізуюць: “Можа, сапраўды варта выйсці з беларускага грамадзянства, каб жыць у сваёй краіне выгадней?”