Да “Дня яднання” народаў Беларусі і Расіі “Русский дом в Гомеле” абвясціў акцыю “Единство”. У яе межах наведнікам прапануюць бясплатна атрымліваць стужкі ў колерах расійскага дзяржаўнага сцяга.
Раздача будзе адбывацца ў будынку ўстановы. Атрымаць стужку можна ў працоўны час. Пры гэтым у рамках акцыі заяўлена менавіта выкарыстанне расійскага трыкалору. Іншыя варыянты сімволікі — напрыклад, сумесныя або нейтральныя — не прапаноўваюцца.
“Русский дом” у Гомелі дзейнічае нібыта як культурна-асветніцкая структура, звязаная з расійскай гуманітарнай палітыкай за мяжой. Сярод ягоных асноўных напрамкаў — правядзенне гістарычных лекцый, культурных мерапрыемстваў і тэматычных свят, развіццё бібліятэчных ініцыятыў, а таксама праца з моладдзю і адукацыйныя праграмы . Насамрэч падобныя цэнтры выконваюць не толькі культурніцкую, але і больш шырокую функцыю фармавання інфармацыйнага і культурнага ўплыву праз адукацыйныя і публічныя праекты.
Акцыя са стужкамі ў гэтым кантэксце выглядае як адзін з элементаў такой дзейнасці і прымеркавана да афіцыйнай даты, якая адзначаецца як сімвал супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.
Штодзень
Чытаць па тэме:
Рускі дом у Гомелі пераманьвае беларускіх абітурыентаў
Як расейская агентура падпарадкавала сабе Гомель
«Рускі дом у Гомелі» павёз беларускіх дзяцей у крымскі «Артэк»