Таццяна Кублашвілі Грузія БелДУТ Малікаў эміграцыя Гомель

“Беларуская адукацыйная сістэма нежыццяздольная”. Гісторыя выкладчыцы Таццяны Кублашвілі, якая звольнілася ў знак пратэсту супраць рэпрэсій у дачыненні да калег

Таццяна Кублашвілі нарадзілася ў Гомелі, скончыла тут школу і універсітэт, пасля выкладала ў БелДУТ шэраг сучасных архітэктурных дысцыплін. Прымала актыўны ўдзел у гомельскіх пратэстах 2020 г., не хавала сваю пазіцыю на працы. У студзені 2021 выкладчыца сышла з ВНУ у знак салідарнасці з рэпрэсаваным калегам Яўгенам Малікавым. Вясной таго ж года разам са сваім мужам Аляксеем і маленькімі дзецьмі была вымушана з’ехаць у Польшчу, зараз сям’я жыве ў Гданську. “Штодзень” паразмаўляў з Таццянай пра звальненне з БелДУТа, вымушаны пераезд, архітэктуру як сацыяльную справядлівасць і жыццё ў эміграцыі.

Read more