эміграцыя

Апальны святар БПЦ з Гомеля перайшоў у падпарадкаванне Канстанцінопальскага патрыярхату

Пратаіерэй Пётр Пракапцоў, які эміграваў праз пераслед, прыняты ў клір Сусветнага Патрыярхату ў ЗША, паведамляе “Хрысціянская візія”. Айцец Пётр Пракапцоў амаль 20 год праводзіў служэнні ў вясковай царкве ў Прыбытках Гомельскага раёна…

Read more

У Варшаве ў другі раз адсвяткуюць Дзень горада Гомеля

«Гомельскае зямляцтва і ў гэтым годзе будзе святкаваць Дзень горада Гомеля ў Варшаве», паведамляюць арганізатары. Свята запланавана на 14 верасня. Праграма пакуль невядомая, але арганізатары прапануюць замацаваць гэтую дату ў…

Read more

Збор сродкаў на пахаванне гомельца Змітра Гарэлькі на радзіме

Знаёмыя гомельца Змітра Гарэлькі, які сышоў з жыцця ў Варшаве, абвясцілі збор сродкаў на пахавальныя і транспартныя выдаткі. Цела нябожчыка пасля выканання ўсіх неабходных працэдур будзе дастаўленае бацькам у Гомель.…

Read more

З Беларусі да Швейцарыі: светлагорская журналістка Алена Прыходзька пра ўцёкі з радзімы і жыццё ў новай краіне

Як атрымалася, што давялося з’язджаць з Беларусі? Я жыла ў Светлагорску і працавала там у прыватнай медыякампаніі «Ранак», была рэдактарам радыё, апошнія два гады медыяменеджарам. У 2020 годзе я прыняла…

Read more

Маці палітвязня Валянціна Міронава: «Для мяне гэта можа быць квіток у адзін бок»

Гамяльчанцы Валянціне Міронавай ужо 73 гады. Яна да апошняга працягвала дапамагаць палітвязням, насіла перадачы ў СІЗА. Але пасля таго, як яе зрабілі падазраванай у справе па садзейнічанні экстрэмізму ёй давялося…

Read more

Вячаслаў Бортнік: «Сёння я ганаруся быць беларускім амерыканцам»

Гомелец Вячаслаў Бортнік быў у праваабарончым руху яшчэ з 1990-ых гадоў, узначальваў беларускую філію вядомай Amnesty International. Паразмаўлялі з ім, як ён прыйшоў да беларускасці і беларускай мовы і як…

Read more

Наважылаў: “Кожны можа быць тэрарыстам у Беларусі, нават кот і камень”

Вакаліста гомельскага метал-гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”. Ён быў асуджаны на “хімію” за палітыку і з’ехаў з Беларусі. У “тэрарыстычным” спісе каля прозвішча Наважылава пазначана: “Абвінавачваецца…

Read more

Валерый Сляпухін: За мяжой нам варта займацца адукацыяй і дапамагаць тым, хто застаўся ў Беларусі

Штодзень: Чым ты займаўся ў Беларусі? Як атрымалася, што давялося з’ехаць? Валерый Сляпухін: Грамадская дзейнасць апошніх пяць-дзесяць год была звязаная з гарадской прасторай, займаўся так званым urban advocacy, фармаваннем калектываў,…

Read more

Гамяльчанцы, якая ўдзельнічала ў пратэстах, адмовілі ў палітычным прытулку ў Нямеччыне, бо ёй «нічога не пагражае»

У 2020 годзе Аксана Ліхадзіеўская хадзіла на пратэсты, была адным з аўтараў падобнай на Лукашэнку цацкі «Беларускі пачакун». Яе неаднаразова затрымлівалі, да суда яна была ў ІЧУ, пасля атрымлівала штрафы,…

Read more