Навіны горада
Усе пасты катэгорыі

Грамадства

Валанцёр Ілля Міронаў пакараны 13 суткамі арышту

Іллю Міронава затрымалі 2 сакавіка. Як і ў папярэдні раз, яго абвінавацілі ў падпісках на “экстрэмісцкія рэсурсы”. Апошні раз Іллю Міронава затрымлівалі ў лістападзе. Тады падчас выкліку ў РАУС міліцыянты знайшлі ў ягоным тэлефоне…

Гомельскіх паблікаў, прысвечаных ПВК “Р’ёдан”, стала болей у два разы

За два дні колькасць гомельскіх тг-каналаў, які раскручваюць ПВК “Р’ёдан”, вырасла з чатырох да васьмі. Нават з’явілася крама, дзе можна набыць адмысловую атрыбутыку (вопратка, упрыгожанні) з выявай павука. А вось ва Украіне ўжо…

Міліцыянты перасталі выдаваць копіі адміністрацыйных пратаколаў

Гомельская міліцыя перастала аддаваць копіі адміністрацыйных пратаколаў грамадзянам, затрыманым па “палітычных” артыкулах. На такую тэндэнцыю звярнуў увагу валанцёр Ілля Міронаў, які пасля выхаду з СІЗА №3 некалькі разоў адбываў пакаранні…

Сумныя вынікі да сусветнага дня НДА: краязнаўцы, маржы і філосафы “ліквідаваныя”

27 лютага -- сусветны дзень недзяржаўных арганізацый. Беларусь была ў ліку тых краін, якія афіцыйна прызналі дзень НДА. Аднак пасля 2020-га назіраецца ціск на арганізацыі грамадзянскай супольнасці. Так, паводле інфармацыі Цэнтра прававой…

Падборка кніг да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да свята “Штодзень” падрыхтаваў адмысловую падборку беларускамоўных кніг – чытайце, натхняйцеся і проста атрымлівайце задавальненне. Уладзімір Караткевіч “Ладдзя роспачы”. Прыгожая…

Паплечнікі Эдуарда Лобава збіраюць подпісы за наданне яму звання Героя Украіны

Гомельскі сябар Эдуарда Лобава Андрусь Цянута звяртае ўвагу на петыцыю, якую напісаў камандзір загінулага малодшы сяржант Іван Завершинський. У сваім звароце да прэзідэнта Украіны ўкраінскі вайсковец напісаў, што “Эдуард Лобаў, які ад…

Гомельцы выпадкова знайшлі зуб маманта і аддалі яго ў музей

Зуб маманта выпадкова ў рачным пяску знайшоў жыхар Гомеля Віталь Мішкоў. Ягоная сястра, Марыя Аксёнава, пазнала артэфакт і звярнулася ў “Гомельскі палаца-паркавы ансамбль”. На старонцы музея ў фэйсбуку гэтую гісторыю…

Ці можна захоўваць дома “Пагоню”?

Гомельскі актывіст дабіваецца адказу ад Міністэрства інфармацыі адносна таго, ці з’яўляецца былы дзяржаўны герб “Пагоня” экстрэмісцкім сімвалам. Адпаведны запыт са спасылкамі на дзейнае беларускае заканадаўства накіраваў валанцёр Ілля…

У Гомелі прапагандуюць вайну нават у дзіцячым садку

Наведнікі старэйшых груп дзіцячага садка №27 наведалі манумент памяці воінам-інтэрнацыяналістам. На думку кіраўніцтва садка, падобная ініцыятыва для 5-гадовых гамяльчан, відаць, будзе выхоўваць патрыятычныя пачуцці і навучыць цаніць памяць…

Рэдкія фотаздымкі Мітрафана Доўнар-Запольскага знайшліся ў кіеўскім архіве

У сеціве апублікаваныя малавядомыя фотаздымкі беларускага навукоўца, грамадскага дзеяча, палітыка і дыпламата Мітрафана Доўнара-Запольскага. Нечаканую знаходку адшукалі ўкраінскія даследчыкі ў адным з фондаў Цэнтральнага дзяржаўнага…