Сярод герояў Беларусь дагэтуль няма ліквідатара аварыі на ЧАЭС, ураджэнца Гомельшчыны Васіля Ігнаценкі

У Беларусі з’явіўся чатырнаццаты герой Беларусі. Гэта Марына Васілеўская, якую цяпер называюць касманаўтам. Героя Беларусі ёй прысвоілі за мужнасць, праяўленую пры ажыццяўленні касмічнага палёту і значны асабісты ўнёсак у засваенне космасу.

Герой Беларусі — дзяржаўная ўзнагарода, якая прысвойваецца за заслугі, звязаныя са здзяйсненнем подзвігу. У спісе герояў Беларусі — 14 чалавек. Сярод іх — былы гендырэктар вытворчага аб’яднання БелАЗ Павал Марыеў, былы старшыня Гарадзенскага гарвыканкама Аляксандр Дубко, былы старшыня кіравання Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч, мастак Міхаіл Савіцкі і многія іншыя.

Аднак у гэтым спісе няма Васіля Ігнаценкі — ліквідатара аварыі на Чарнобыльскай АЭС, камандзіра аддзялення 6-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове горада Прыпяць, Герой Украіны, адной з першых ахвяр трагедыі.

Васіль Ігнаценка, фота: ridna.ua

Васіль Ігнаценка нарадзіўся 13 сакавіка 1961 года ў вёсцы Спярыжжа Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы вывучыўся на электраманцёра ў Гомелі і быў накіраваны на работу ў Бабруйск. Пасля прызыву ў армію служыў у Маскве ў гарнізоне пажарнай аховы, што і вызначыла яго далейшы лёс. Пасля дэмабілізацыі ўладкаваўся на работу ў бліжэйшым горадзе – Прыпяці, дзе сустрэў і сваё каханне, будучую жонку Людмілу.

Васіль Ігнаценка прымаў непасрэдны ўдзел у тушэнні пажару на Чарнобыльскай АЭС уначы з 25 на 26 красавіка 1986 года. Ён быў у ліку першых пажарных, якія прыбылі на тушэнне пажару на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, атрымаў смяротную дозу радыеактыўнага апраменьвання. Разам з іншымі яго даставілі ў Маскву на лячэнне, але шанцаў на выратаванне не было…  Васіль Ігнаценка пакутліва памёр 13 мая 1986 года, і знайшоў свой апошні спачын на Міцінскіх могілках у Маскве пад вялікім слоем цынку і бетону. Яго жонка Людміла шмат распавядала пра тыя падзеі. Таксама пра лёс Васіля і Людмілы Ігнаценка распавядаецца ў мастацкім міні-серыяле “Чарнобыль” ад тэлеканала HBO.

Штодзень

Related posts

1000 дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх акупантаў і 10 год вайны

Ватнікі супраць сэксі-апазіцыянераў. Як штучны інтэлект бачыць гомельскія выбарчыя пікеты

У Гомельскай вобласці на пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў сабралі вертыкальшчыкаў і правераных «актывістаў»