У Гомелі прадстаўнікам праўладных СМІ распавялі пра тое, што штучны інтэлект – гэта фэйкі і пагрозы, і павучылі пакупаць кулі на вагу. Дзіўнае мерапрыемства пад назвай «V форум медыйнай супольнасці» адбываецца ў горадзе над Сожам.
Таму, як працаваць у СМІ, журналістаў, блогераў і рэдактараў вучыў прадстаўнік Следчага Камітэта. Нягледзячы на тое, што ён казаў пра сучасныя тэхналогіі, лейтматывам сустрэчы стала абмеркаванне пагроз, якія нясе штучны інтэлект.
Тон мерапрыемства быў такі, нібыта ў Беларусі абвешчаны ваенны стан. Удзельнікаў з’езда назвалі «дэсантам». Палітычны аглядальнік АНТ разумее працу журналістаў як «вайну чужой зброяй» і лічыць, што ім даводзіцца «набываць патроны на вагу перад кожнай атакай». Напэўна, гэтую алегорыю варта разумець як сведчанне таго, што дзяржаўныя СМІ зусім нецікавыя беларусам і большасць стала б іх чытаць ці слухаць хіба што пад руляй пісталета.
Завяршыўся першы дзень форума цалкам прадказальна: сэлфі ля помнікаў Другой сусветнай вайне. Танк і інсталяцыі ў форме зорак знаходзяцца на плошчы не дзеля таго, каб ушанаваць палеглых і прадухіліць новую вайну, а каб было дзе пафатаграфавацца ідэолагам з усёй краіны.
Фота: скрыншоты з сюжэтаў АНТ, “Гомельшчына афіцыйна”