Не толькі Дзяды Марозы, а Зюзя Палескі і Ледзяны Дзед: у Гомельскай вобласці працуюць мінімум 15 калядных рэзідэнцыяў

Найбуйнейшая рэзідэнцыя не ў Дзеда Мароза ў Гомелі, а ў Зюзі Палескага і ягонай ўнучкі ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Акрамя Зюзі з нязвыклых калядных герояў ёсць Ледзяны дзед у пасёлку Мяркулавічы Чачэрскага раёну і два браты – Дзяды Марозы ў Мазыры. Святочныя праграмы ў цэлым падобныя і адрозніваюцца хіба нюансамі: сустрэчы з казачнымі героямі, сустрэча з галоўнымі персанажамі, прадстаўленні і карагод каля ялінкі. Але, напрыклад, у Зюзі ёсць кантактны заапарк, у Ледзянога Дзеда і братоў Марозаў – квэст і паласа перашкодаў.

Цікава, што ў гэтым годзе з афіцыйнай мапы рэзідэнцыяў выпаў Рудабельскі Дзед Мароз, які працуе з «Бубнаўкі». Гісторыя гэтай рэзідэнцыі, у нейкі момант яна пазіцыянавалася як канкурэнт і Белавежскай пушчы і Зюзі Паазерскага, налічвае больш за 15 год. Частка праграмы, прынамсі, ад пачатку працы была завязаная на Рудабельскай рэспубліцы часоў Першай сусветнай вайны.

Штодзень

Слайдар пастоў