Надзвычайны ўзровень цынізму: Гомельскі аблвыканкам ілюстраваў навіну пра фестываль “Славянскае адзінства” фотаздымкам з узброенымі салдатамі і ўсе выходныя даваў справаздачу пра атмасферу свята і міру

І ўсё гэта на фоне вайны ў суседняй Украіне, спробы ваеннага перавароту ў Расеі і адноўленай ваеннай актыўнасці расейскай арміі на самой Гомельшчыне.

Навіны з гэтага свята на фоне ўсяго таго, што адбываецца было балюча не толькі чытаць, але і глядзець. Кіраўніцтва рэгіёну з гонарам адчытвалася пра тое, які цуд-свята яны зладзілі на набярэжнай Сожа, як «госці» з Расеі распавядалі, як выдатна і з адкрытым сэрцам іх сустрэлі беларусы, якія смачныя ў нас прадукты, якія прыгожыя нацыянальныя касцюмы і як цудоўна ў нас умеюць прымаць гасцей…

Асаблівым цынізмам было тое, што перад пачаткам усёй гэтай вакханаліі ў Свята-Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы прайшоў малебен “Аб міры”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый.

Далей на свяце “горда” лунаў расейскі сцяг, святкавалі жыццё БРСМаўцы, лекцыю гомельцам чытаў нават вядомы некалі спартовец, а цяпер прапуцінскі палітык Мікалай Валуеў.

Радуе толькі тое, што, як бы ні імкнуліся ўлады стварыць бачнасць свята, колькі б грошай ні выдзялялі ў яго масавасць (а лепей бы ўклалі ў гарадскую інфраструктуру), колькі б народа туды ні сагналі, адэкватныя гомельцы на яго ўсё роўна не пайшлі, а аддалі перавагу ў гэты дзень з’ехаць куды падалей за горад. Каб нічога гэтага не бачыць.

Штодзень 
Фота: з рэгіянальных дзяржСМІ

Related posts

“Гомель – гэта маленькі Парыж”. Песні пра Гомель, якія вы маглі не ведаць

1000 дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх акупантаў і 10 год вайны

Ватнікі супраць сэксі-апазіцыянераў. Як штучны інтэлект бачыць гомельскія выбарчыя пікеты