На Савецкай змяншаюць зялёную зону дзеля пашырэння дарогі

Вуліца Савецкая ў Гомелі – адна з самых перагружаных трафікам – ужо неаднойчы пашыралася, каб было больш месца для аўтамабіляў.

Колісь вядомая з высокіх каштанаў, што цвілі ўвесну і дарылі карычневыя плады па восені, вуліца даўно страціла большасць зеляніны. Чарговае пашырэнне (ад скрыжавання з Рагачоўскай/Тэльмана) яшчэ больш паменшыць колькасць траўніка.

 

Фота: iggp.by

 

Зялёны колер вуліцы Савецкай застаўся толькі ва ўспамінах

Гэта робіцца, каб арганізаваць гэтак званы «астравок бяспекі». Пакуль дрэвы, якія ў гэтай частцы вуліцы цудам захаваліся, не кранаюць. Але ці выжывуць яны ў непасрэднай блізкасці да аўтамабіляў?

 

 

Значная частка каментатараў пад відэа сумняваецца, што расліны доўга пражывуць пасля такіх змен. Таксама каментатары прыгадалі, што ў Гомелі і вобласці хапае неадрамантаваных дарог і мастоў, і лепей было б выдаткаваць грошы на неабходнае, чым на гэтае пашырэнне. Была выказана думка, што пробкі ў гэтым месцы ўзнікаюць не з-за шырыні вуліцы, а з-за нерацыянальнага размеркавання чырвонага і зялёнага святла з розных бакоў скрыжавання.

Штодзень

Фота і відэа: @v.e.s.na

Related posts

Што не так з першым гомельскім хмарачосам

Развагі пра наступствы буры ў Гомелі

Тралейбус у 5-м мікрараёне. Лепш для экалогіі, горш для кашалька