На 50-м годзе жыцця памёр акцёр, рэжысёр Андрэй Бардухаеў-Арол

На 50-м годзе жыцця пайшоў ад нас Андрэй Бардухаеў-Арол — гомельскі рэжысёр, акцёр, сапраўдны творчы чалавек, які ў 2020 годзе зрабіў свой выбар і смела стаў побач з народам. Ён актыўна ўдзельнічаў у пратэстах, а пасля таго, як іх жорстка задушылі, не спыняўся і працягваў змагацца за праўду.

Вядома, за гэта яму давялося з’ехаць з Беларусі. Але і раней ён не маўчаў. Многія памятаюць гісторыю, калі галоўны ідэолаг Гомеля Атаманчук спрабаваў заціснуць акцёраў Маладзёжнага тэатра. Тады Андрэй быў сярод тых, хто не здаў пазіцый і бараніў права на творчасць.

Пасля 2020 года яго пераследавалі — і яго самога, і сям’ю, нават дзяцей. Ягоную старонку ў сацсетках улады прызналі “экстрэмісцкай”. У эміграцыі яму, як і многім, хто вымушаны быў кінуць усё дарагое і роднае, было вельмі няпроста.

Падтрымаць сям’ю Андрэя ў гэты цяжкі час можна наступным чынам (для тых, хто жыве ў Польшчы):

Нумар для пераводу (BLIK): +48796525441

Рэквізіты карткі:

PL 83 1020 1042 0000 8002 0457 5355

Alesia Bardukhayeva-Arol

Штодзень

Related posts

Што не так з першым гомельскім хмарачосам

“Нягеглы” і “глёкі”, а можа “какора”? Беларуская мова – невычарпальная ў сваім багацці

Адзіны пешаходны мост праз Сож у Гомелі зачыняюць на рамонт