HomelDays_Logo_Main-mobil

Лукашэнку чакаюць у Гомельскім раёне на завяршэнні вучэнняў?

Аляксандр Лукашэнка можа прыехаць у Гомельскі раён на завяршэнне камандна-штабных вучэнняў тэрытарыяльнай абароны. Пра гэта “Штодню” стала вядома з неафіцыйных крыніц.

Вучэнні стартавалі на Гомельшчыне 18 верасня і павінны працягвацца да 25 верасня. У іх задзейнічаныя Гомель, Светлагорскі, Акцябрскі і Мазырскі раёны, а таксама атрады “народнага апалчэння” і міліцыя. Дзяржаўныя медыя паведамляюць, што сярод адпрацоўваемых пытанняў — “супрацьдзеянне дэструктыўным сілам”, ахова аб’ектаў ад беспілотнікаў, выкарыстанне сродкаў назірання, радыёэлектроннай барацьбы і БПЛА. Таксама сілавікі трэніруюцца дзейнічаць ва ўмовах “нарастання ваеннай пагрозы” і ваеннага часу.

Штодзень

Слайдар пастоў