Кавуновы падхалімаж: Карына з Гомельскага раёна ўзяла семкі ў “Бацькі” і вырасціла “прэзідэнцкі” ўраджай 

Дзяўчына з аграгарадка Улукоўе, дачка дэпутата і кіраўніка Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Дзмітрыя Мурашкі, яшчэ ў пачатку года атрымала семкі кавуна ад самога Лукашэнкі і вырашыла “падкрэсліць сваю ўдзячнасць” на ўласным участку.

Простая дзяўчынка Карына з няпростым татам Дзмітрыем. Фота: ГП

Пасля некалькіх месяцаў клопатаў, укрывання ад дажджу, туманаў і холаду, дзяўчынка разам з бабуляй і бацькамі сабрала 25 кавуноў вагой ад 4 да 6,5 кг. Як паведамляюць прапагандысцкія СМІ, увесь ураджай быў аддадзены дзецям з Улукоўскай школы-інтэрната.

Дзмітрый Мурашка выступае на лінейцы з нагоды 1 верасня ў школе 31 г. Гомеля. Фота: інфармацыйны бюлетэнь ФПБ

Адметна, што навіна пра ўраджай кавуноў у афіцыйных СМІ падаецца ў стылі, які нагадвае хваласпевы сталінскіх часоў: “Для мяне сённяшні дзень поўны хваляванняў, бо ажыццявілася мая мара, якую натхніў Бацька” і “Мы стараліся, і ўсё атрымалася”.

Словам, падхалімаж сям’і Мурашка выйшаў на новы ўзровень: не толькі ліст да кіраўніка дзяржавы, але і ўласны “падарунак” для грамадства.

Штодзень

 

Слайдар пастоў