Кашмар урбаніста: у цэнтры Гомеля закаталі ў асфальт чарговы куток

Тое, што ў Гомелі называюць «упрыгожаннем» гарадской прасторы, можа выклікаць шок у ўрбаністаў. Новую паркоўку па вул. Песіна гарадскія ўлады разглядаюць як пераўтварэнне гэтага куточка горада.

 

 

Праблема дэфіцыту месца для паркоўкі аўтамабіляў у Гомелі вельмі істотная. Але куды больш важкай праблемай з’яўляецца недахоп зеляніны ў самым цэнтры горада. І калі для вырашэння першага пытання ёсць альтэрнатыўныя метады (скарачэнне колькасці аўтамабіляў, стварэнне падземных ці шматпавярховых будынкаў-парковак), то дэфіцыт дрэваў і кустоў ніяк не кампенсуеш, акрамя як адвядзеннем кавалка вольнага кавалка зямлі пад зялёныя насаджэнні.

 

 

Баланс паміж «месцам для машын» і «месцам для людзей» у Гомелі даўно парушаны. На вуліцы Песіна, дзе магла б паўстаць невялічкая зялёная зона, зямлю закаталі ў асфальт. Кіроўцы ацэняць карысць такога пераўтварэння. Але наўрад ці знойдзецца нехта, акрамя журналістаў праўладных СМІ, хто назаве гэта прыгожым.

Вось якія каментарыі пакінулі карыстальнікі сацсетак пад гэтай навіной: «І ўрбанізавала горад яшчэ больш», «Як можа аўтастаянка змяніць гарадскі куток? Толькі ў горшы бок!» Былі і іранічныя допісы кшталту «Дзе шарыкі? Дзе чырвона-зялёныя сцягі? Дзе добраахвотна сагнаныя настаўнікі пад пагрозай звальнення? Дзе пераразанне стужачкі з урачыстым адкрыццём?»

Месца для машын па вул. Песіна – гэта не проста паркоўка, гэта мастацтва, арт-інсталяцыя пад назвай «Як забіць прастору». І, здаецца, з гэтым праектам гарадскія «дызайнеры» цалкам справіліся.

 

Штодзень

Related posts

Развагі пра наступствы буры ў Гомелі

Тралейбус у 5-м мікрараёне. Лепш для экалогіі, горш для кашалька

Як гомельскія ўлады прафукалі рэкрэацыйны патэнцыял ракі Сож