Юбіляр Зянон Пазняк – пра наступствы катастрофы на ЧАЭС у 1991-м (відэа)

У свой час менавіта Зянон Пазняк зрабіў шмат для таго, каб адкрыць беларусам праўду пра тэхнагенную катастрофу на ЧАЭС, якая замоўчвалася камуністычнымі ўладамі.

“Штодзень” прыводзіць некалькі цытат з выступу Зянона Пазняка перад дэпутатамі Вярхоўнага Савета 12 склікання ў 1991-м годзе. Пераканайцеся, наколькі актуальныя дагэтуль тэзісы выступу Зянона Пазняка.

“27 чэрвеня 1986 года (гэта значыць, праз 2 месяцы пасля аварыі) з’яўляецца распараджэнне трэцяга галоўнага ўпраўлення Мінздрава СССР аб засакрэчанні звестак пра аварыю, пра лячэнне і пра ступень радыяктыўнага паражэння персаналу, што ўдзельнічаў у ліквідацыі аварыі. У 1988 годзе Мінздраў СССР выдаў распараджэнне, згодна якому ўрачам забаранялася звязваць захворванні з радыяцыйным забруджаннем мясцовасцей у чарнобыльскіх зонах. У гэты ж час нацыянальная Камісія па радыяцыйнай абароне СССР пры Мінздраве прапанавала сумна вядомую 35-бэрную канцэпцыю, згодна якой прапаноўвалася з 1 студзеня 1990-га года практычна зняць усялякія абмежаванні з чарнобыльскіх зонаў. Гэта значыць, прызнаць, што радыяцыйнае заражэнне на гэтых тэрыторыях увогуле не мае небяспекі…”

Выступоўца прывёў таксама закрытыя звесткі пра захворванні беларусаў у першыя гады пасля катастрофы:

“Пра захворванні насельніцтва Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. У параўнанні з 1985 года захворванні псіхічныя павялічыліся ў 10 разоў. На ўлік па анкалагічных захворваннях стала больш у 2 разы… Агульная смяротнасць павялічылся ў горадзе ў 5 разоў. Нараджальнасць зменшылася ў 2 разы. Інваліднасць рабочых і служачых павялічылася ў 3 разы, калгаснікаў у 11 разоў. Прыроджаная паталогія павялічылася ў 10 разоў. ”

“Аб захворванні дзяцей да 14 год. У параўнанні з 1986 годам, у 1989 годзе, захворванні сардэчна-сасудзістыя – у 5 раз, лёгачныя – у 4 разы, скураныя – у 5 раз, паталогія шчытавіднай залозы – у 3 разы 1 ступені, лейкацытны сіндром – у 23 разы!”

“Беларускай Рэспубліцы дагэтуль не ўдалося дабіцца кампенсацыі ад СССР за Чарнобыльскую катастрофу. Аднак нават тыя мізэрныя сродкі на 2-гадовую праграму (82 мільёны) размяркоўваюцца не на карысць Беларусі…”

Увесь выступ Зянона Пазняка можна паглядзець у архіўным відэа:

Штодзень

 

 

Related posts

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

1000 дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх акупантаў і 10 год вайны

Гомельская вобласць у апошнія месяцы – самы рэпрэсіўны рэгіён у Беларусі