«Якая ўспышка?»: карыстальнікі сацсетак актыўна абмяркоўваюць выбух на вуліцы Косарава ў Гомелі

У гомельскім шматкватэрным доме на вуліцы Косарава адбыўся ўзрыў, які сур’ёзна пашкодзіў дом, некалькі паверхаў абрушыліся, людзей з аднаго пад’езду адсялілі. У сацсетках актыўна абмяркоўваюць наступствы, крытыкуюць улады і распаўсюд інфармацыі. «Штодзень» адсачыў рэакцыю.


«Шкада людзей», але на ўлады надзеі няма

«Вось людзям гора — не дай бог. Спадзяюся, хоць ніхто не загінуў», – піша Ш.

Але надзеі на ўлады не так і шмат: «Пішуць, што быў выбух. Людзей шкада. Застануцца без даху над галавой. Можа, улады падключацца і дапамогуць». Але нават на такую нясмелую надзею іншыя карыстальнікі ставяць смайлікі.

«Людзі засталіся ў тым, у чым былі, страцілі ўсё нажытае за ўсё жыццё. Што яны павінны разумець? Азірнуліся — засталіся з «нулём». Як жыць далей? Хто кампенсуе, верне ўсё, што было ў кватэрах і было нажыта за ўсё жыццё? Ці прадставіць новыя кватэры — сёння і цяпер?» – запытваецца Е.З.

«Астатнім жыхарам, чые кватэры не пацярпелі, як цяпер жыць без святла, вады, газу?!» – пытаецца Св.

Каментары ў сацсетках дзяржСМІ былі больш кампліментарнымі, але і тут людзі не маглі ўстрымацца ад адкрытай крытыкі дзеянняў уладаў.

«Дом пад знос. Што ў нашай краіне няма грошай, каб усім людзям даць кватэры», – адзначае П.

«Трэба правяраць не пажарныя апавяшчальнікі бясконца службам МНС, а тое, як падведзены газ, тым больш у старых дамах. Прыватныя дамы — раз на год тэхнічнае абслугоўванне, людзі грошы плацяць. А што ў кватэрах не так?» – пытаецца Т. пад публікацыяй галоўнага прапагандысцкага выдання вобласці.

«Не магу не пагадзіцца… Нам вось дом пабудавалі — пяціпавярховік, і ў кожнай кватэры свой газавы кацёл. Шчыра кажучы, даверу ён у мяне не выклікае. І самае цікавае, што нават інструктажу па карыстанні не правялі. Як хочаш, так і рэгулюй. Мы проста прачыталі інструкцыю», – скардзілася І. у каментарах.

«Ніколі такога не было — і вось зноў! Няхай вам дапаможа Гасподзь!» – піша К.Др.

«Цікава, дзяржава як-небудзь дапаможа пацярпелым???» – пытаецца адзін карыстальнік.

«Цікава, што ж нашы ўлады прыдумаюць, каб не рассяляць гэты дом????» – цікавіцца другі.

«У шматкватэрным доме рванула. а трэсці і шухер наводзіць будуць у прыватных сектарах»,  — перакананы Р.

«Цікава, на які тэрмін людзям прадаставілі нумары ў гасцініцы. Новы год на носе, не думаю, што гасцінічны комплекс будзе рады стратам», – запытваецца У.

«Па пошце прыйдуць адпіскі: «усё ў здавальняючым стане, можна жыць», – чакае карыстальнік.

З распаўсюдам інфармацыі нешта не тое

«Па БТ такое пакуль не паказвалі. Аператыўна трэба паведамляць насельніцтву інфармацыю», – скардзіцца каментатар сацсеткі дзяржСМІ Вел.

На фоне недахопу інфармацыі некаторыя карыстальнікі нават падазраюць тэракт і шукаюць расійскі («гэта рускія») і «ўкраінскі след».

«Хто верыць, што гэта выпадкова?» – пытаўся К.1948.

Але каментатары часам задавалі важныя пытанне, а госці шчыра на іх адказвалі: «А вы ўявіце, што робіцца ва Украіне — там людзі перажываюць такое кожны дзень».

 

«Успышка» – што не так з новай мовай МНС

МНС Беларусі лёгка падхапіла практыку расійскіх калегаў. Узрыў яны называюць «выхлапам», «успышкай». І хаця ёсць тыя, хто дзякуе ратаўнікам за работу, болей тых, хто скардзіцца на падобную практыку.

«Быў выхлап газу без агню, чула ў навінах», – піша С.М.

Іншыя карыстальнікі не разумеюць сітуацыі, якую распісалі ратаўнікі: «Гэта газ — ён жа мусіў бы загарэцца!! А тут — не!! Чаму???»

У.См., як і некаторыя іншыя каментатары, раіць забараніць газ у шматпавярховіках, пакінуўшы толькі электрычнасць.

«Успышка? Гэта як адмоўны рост? – пытаецца карытальнікі – Якая яшчэ «ўспышка»? Узрыў перасталі называць! А? ужо і «хлапком»».

Штодзень

Слайдар пастоў