Імітацыя свабоды слова: у школах Гомеля абмяркоўваюць работу грамадскага транспарта

Сустрэчы з прадстаўнікамі транспартных арганізацый Гомеля адбываюцца ва ўсіх раёнах горада. У кастрычніку абмеркаванне працы гарадскога грамадскага транспарта і прапрацоўкі дадатковых маршрутаў адбыліся ў Савецкім раёне на базе школы № 36. У бліжэйшы час будзе арганізаваная сустрэчы ў Чыгуначным раёне.

Скрыншот з фільма “The Wall” групы Pink Floyd

Пра важнасць тэмы транспарта для жыхароў Гомеля адзначае і тг-канал старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава. Нагадаем, улетку у Мінску адбыўся семінар “Актуалізацыя металаў і форм працы з насельніцтвам на мясцовым узроўні”. Відаць улады Гомеля вырашылі рэалізаваць выпрацаваныя там рэкамендацыі ў жыцці. Але абралі для гэтага самую непалітычную тэму.

Тым часам, у Гомелі разагнаныя ўсе незалежныя СМІ, журналісты знаходзяцца за ў эміграцыі ці за кратамі, у горадзе адсутнічаюць школы і дзіцячыя садкі з беларускай мовай навучання, у Беларусі налічваецца 1460 палітвязняў. І гэта толькі вяршыня айсбергу назапашаных у рэгіёне праблем.

Штодзень 
Аўтар: Максім Варонка

Related posts

1000 дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх акупантаў і 10 год вайны

Ватнікі супраць сэксі-апазіцыянераў. Як штучны інтэлект бачыць гомельскія выбарчыя пікеты

У Гомельскай вобласці на пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў сабралі вертыкальшчыкаў і правераных «актывістаў»