Гомельскі рускамірац Жан Чубукоў абяцае ваяваць за Польшчу

Відэа польскага выдання Onet, дзе журналісты пыталіся жыхароў Варшавы, ці гатовыя яны абараняць краіну ў выпадку вайны, набрала мільёны праглядаў і тысячы каментароў. Асаблівую сімпатыю гледачоў выклікаў адказ беларуса, які сказаў:

“Я ўцёк з Беларусі па палітычных прычынах, страціў адзін дом і не хачу страціць другі. Калі спатрэбіцца, буду ваяваць за Польшчу”. Гэты шчыры адказ выклікаў выбух падтрымкі — палякі дзякавалі беларусу і прапаноўвалі яму грамадзянства.

@onet

Białorusin o walce dla Polski: “Jeden dom straciłem, nie chcę stracić drugiego” #Onet #Wojsko #Armia

♬ dźwięk oryginalny – onet

На хвалі папулярнасці роліка ў каментарах адзначыўся яшчэ адзін “беларус” — Жан Чубукоў, заснавальнік прарасейскага пабліку “Антымайдан. Беларусь” і аўтар петыцыі за забарону бел-чырвона-белага сцяга. У мінулым ён пісаў даносы, падтрымліваў акупацыю Крыму і абражаў дэмакратычных актывістаў, прадказваючы, што яны “пабягуць у Польшчу мыць посуд”.

Скрыншоты: тэлеканал “Белсат”

Цяпер Чубукоў жыве ў Кракаве, працуе на замежную IT-кампанію і заяўляе, што “змяніў погляды да лепшага”. Ён таксама пакінуў каментар пад відэа Onet, дзе напісаў:

“Я — беларус і таксама так мыслю. Вельмі проста страціць незалежнасць і волю. На жаль, у Беларусі мы не мелі зброі, каб абараніцца. Тут, наколькі разумею, будзем мець. Тады і пазмагаемся за краіну, якая дала шанец на новае жыццё”.

 

 

Менавіта гэты каментар прынёс яму больш за 500 лайкаў і хвалі “ўзнагароджання” ад палякаў, якія не ведаюць, што яшчэ нядаўна Чубукоў быў адным з самых актыўных прапагандыстаў “рускага свету” ў Беларусі.

Штодзень

 

 

Слайдар пастоў