Гомельская «журналістыка»: абсалютная большасць месцаў аддадзеная мэтавым паступленням

У гэтым годзе Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт запусціў набор на новую спецыяльнасць «Журналістыка». Але, па сутнасці, «людзей з вуліцы» там асабліва не чакаюць: 9 з 15 бюджэтных месцаў атрымаюць студэнты з мэтавымі накіраваннямі ад раёнак.

Ілюстрацыйнае фота

Як вядома з публікацыі дзяржаўнага выдання «Белка»: конкурс на гэтыя месцы, калі і быў, то зусім невялікі: «Заявак было пададзена больш за дзевяць».

На астатнія шэсць «свабодных» месцаў былі пададзеныя 14 заявак. Гэта значыць, што і тут ажыятажу не назіраецца: конкурс – трохі больш за 2 чалавекі на месца.

Акрамя таго, плануецца набор на платныя месцы – гэта яшчэ 10 месцаў.

Вынікі адбору пакуль невядомыя праз моцны фільтр на падобнае ўваходжанне ў прафесію, які паставілі ўлады. Для паступлення трэба было здаваць унутраныя іспыты: сумоўе і сачыненне. Прыкладны прахадны бал склаўся ў дыяпазоне ад 306 да 310 балаў.

Самы высокі конкурс у ГДУ ў гэтым годзе на на факультэце «Правазнаўства» (5 чалавек на месца).

Нагадаем, што стварэнне «гомельскага журфаку» ГДУ актыўна піяраць як мінімум з вясны. Але план прыёму стаў публічна вядомы толькі месяц таму, і лічбы абсалютна не ўразілі. Тым болей, што раней раёнкі скардзіліся на недахоп працоўнай сілы, моладзі, кіраўнік рэгіёну нават патрабаваў закрыць патрэбы з ліку ўдзельнікаў журналісцкіх клубаў да 1 ліпеня гэтага года.

А на практыцы аказалася, што і дзевяці «журналістаў» хопіць, і пяць год, пакуль яны саспеюць да працы, можна пачакаць.

Штодзень

Related posts

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Гомельская вобласць у апошнія месяцы – самы рэпрэсіўны рэгіён у Беларусі

У турму за музыку: год, як рагачоўскаму Tor Band прысудзілі вялізныя тэрміны за іх творчасць