Не жадаеце больш слухаць Азаронка, але не можаце выключыць тэлевізар? Знайшлі для вас цікавую перадачу на гомельскім тэлебачанні пра гісторыю нашага горада – будзе што паглядзець на выходных.

У выпуску цыкла перадач «Няпростая гісторыя» вядоўца – дэкан гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Станіслаў Чарапко – з загадчыкам аддзела археалогіі музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Юрыем Панковым (колішнім выпускніком гэтага самага ВНУ) распавядаюць пра гісторыю гомельскіх вуліц.
Які быў уклад вуліц у старажытным Гомелі? Як змянілася планіроўка ў апошнія стагоддзі? Якія адпаведнікі мелі гомельскія тапонімы ў дарэвалюцыйны час? Паводле якіх прынцыпаў даваліся назвы вуліцам у розныя гістарычныя перыяды? Ці жылі на Генеральскай вуліцы (якая пазней стала Чырвонаармейскай) генералы? Хто такія Крушэўскія ці Нолькены? І адкуль увогуле гісторыкі бяруць інфармацыю пра гарадскі рэаліі даўніх часоў? Адказ на гэтыя і яшчэ шмат на якія краязнаўчыя пытанні знойдуць тут аматары гомельскай гісторыі.