“Фаняць” грыбы: у Гомельскай вобласці праверылі прадукты і ваду на цэзій-137

У снежні Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя праверыў 123 прадукты і 8 пробаў вады на радыяцыю (цэзій-137). Прадстаўнікі цэнтра асабліва падкрэсліваюць, што перавышэнняў нормаў па радыяцыі ў дзяржаўных прадуктах і вадзе не выяўлена. Прыватныя асобы прынеслі ім на праверку 44 харчовыя прадукты. Перавышэнне выяўлена ў 15 (34,1%) пробах. Усё гэта грыбы: свежыя, прадукты з іх і сушаныя.

«Фанілі» грыбы ў Гомельскім, Веткаўскім, Кармянскім, Нараўлянскім раёнах. Рэкард — з Гомельскага раёна: пры норме ў 500 Бк/кг там было 66365 Бк/кг.  Антырэкорд у сушаных грыбоў з Веткаўскага раёна: пры нарматыве 2500 Бк/кг узровень склаў 33410 Бк/кг.  Па стронцыі праблем не выяўлена.

Штодзень
Фота: Славгород. Новости

Слайдар пастоў