Дзяржава віншуе прапагандыстаў з Днём друку

Пакуль сапраўдныя журналісты ў выгнанні і па турмах, дзяржава віншуе прапагандыстаў з прафесійным святам. За кратамі Дзень друку адзначаюць 33 беларускія журналісты, сярод іх гомельцы Яўген Меркіс і Ларыса Шчыракова.

У праўладных СМІ сёння цытуюць віншаванні Лукашэнкі з Днём друку:

“Прыгажосцю мовы і сілай таленту ў сучасным патоку падзей і фактаў вы дапамагаеце вылучыць галоўнае, зноў і зноў адкрываючы людзям свет інфармацыі, аналітыкі, даведачнай і мастацкай літаратуры, у якім пераплецены веды і мудрасць пакаленняў. Кожная ваша публікацыя або выдавецкі праект уносяць свой уклад у развіццё грамадства, умацаванне дзяржаўнасці і маральных арыенціраў”.

Для ўсіх прафесійных журналістаў – гэта чарговы плявок і здзек. Незалежныя медыі актыўна і выдасканалена знішчаюцца ў краіне дагэтуль.

У Індэксе свабоды прэсы Беларусь знаходзіцца на 157 месцы са 180. Паводле яго апошняга апісання, “Беларусь — самая небяспечная краіна Еўропы для журналістаў”.

Фота: https://rsf.org/en

Нагадаем, 11 траўня суд пройдзе над Гомельскім журналістам Яўгенам Меркісам.

Штодзень 

Related posts

1000 дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх акупантаў і 10 год вайны

Ватнікі супраць сэксі-апазіцыянераў. Як штучны інтэлект бачыць гомельскія выбарчыя пікеты

У Гомельскай вобласці на пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў сабралі вертыкальшчыкаў і правераных «актывістаў»