HomelDays_Logo_Main-mobil

Дэфіцыт кадраў як ён ёсць: Беларуская чыгунка спрабуе знайсці спецыялістаў у Гомельскай вобласці

Беларуская чыгунка размясціла дзясяткі абвестак пра пошук спецыялістаў, у кожнай з іх схаваны дэфіцыт шматлікіх прафесіяналаў у Гомелі, Мазыры, Жлобіне, Калінкавічах, Светлагорску, Буда-Кашалёве, Жыткавічах, Ельску. “Штодзень” ацаніў, каго не хапае манапалісту ў сферы чыгуначных перавозак.

Фота: Chygunka.by

Інстытуту “Белчыгундорпраект” у Гомелі патрэбныя інжынеры-праекціроўшчыкі, інжынеры-вышукальнікі, галоўныя спецыялісты і галоўныя інжынеры праекта.

Ваенізаваная ахова шукае рабочых па спецыяльнасці “стралок пятага разраду”.

Гомельскі вагонны ўчастак – праваднікоў, слесараў, грузчыкаў. Розныя слесары трэба і Гомельскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў, а таксама рабочыя, электраманцёры, электрагазазваршчыкі, кіроўцы і трактарысты.

Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння таксама патрабуюцца электраманцёры і трактарысты, а таксама машыністы аўтаматорнай платформы, памочнікі машыністаў.

Іншыя прадпрыемствы чыгункі шукаюць манцёраў пуцей, машыністаў, брыгадзіра, наладчыка, электрагазазваршчыка, машыністаў кранаў і бульдозераў, бурыльнай машыны, кіроўца дрызіны, электраманцёра, машыністаў цеплавозаў і іх памочнікаў, прыбіральшчыкаў, дэфектаскапістаў і іншых.

Інфармацыю пра памер заробку на сайце не даюць, але абяцаюць сацыяльны пакет, ільготы, навучанне, бясплатны праезд на месца працы на чыгуначным транспарце, кар’ерны рост і “аздараўленне ў санаторыях Беларускай чыгункі з аплатай 20% кошту пуцёўкі”. Усё гэта пакуль не дае плёну.

Штодзень

Слайдар пастоў