Да ліквідацыі наступстваў урагану гомельскія ўлады збіраюцца масава прыцягнуць падлеткаў

Такую магчымасць абмеркавалі на штабе аблвыканкама. БРСМ прадставіў спісы падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, «гатовых падключыцца да расчысткі населеных пунктаў і могілак ад дрэў».

У спісах, прапанаваных дзяржаўнай моладзевай арганізацыяй абласным уладам, больш за 1700 падлеткаў і моладзі.

Плаціць ім не плануюць. Але збіраюцца «уладзіць усе арганізацыйныя моманты, забяспечыць выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі».

Ураган прайшоў 14 ліпеня, але праз 20 дзён усё яшчэ паваленыя дрэвы усё яшчэ не прыбраныя: у населеных пунктах вобласці іх засталося каля 1,1 тысячы. Толькі потым збіраюцца пераключыцца на ўборку могілак. Там, па звестках абласных уладаў, засталіся ў асноўным праблемныя дрэвы, з якімі працуюць прамысловыя альпіністы.

Related posts

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Гомельская вобласць у апошнія месяцы – самы рэпрэсіўны рэгіён у Беларусі

У турму за музыку: год, як рагачоўскаму Tor Band прысудзілі вялізныя тэрміны за іх творчасць