Найчасцей у нашым рэгіёне жанчыны працуюць медыкамі і настаўніцамі (86% і 85,3% адпаведна). Таксама абсалютная большасць працоўных у банках, страхаванні (80,6%), гатэлях, рэстарацыях, кавярнях і сталовых (78%), гандлю і трохі нечакана – рамонце машынаў і матацыклаў (75,6%). Пра гэта паведамляецца ў статыстычным аглядзе да 8 сакавіка.
Усяго ў вобласці жывуць больш за 714 тысячаў жанчынаў. Гэта больш, чым мужчынаў (53,8% ад агульнай колькасці жыхароў рэгіёну). Сярэдні ўзрост – 44,2 гады.
У сярэднім замуж выходзілі жыхаркі Гомельскай вобласці ў 26 з паловай гады. За мінулы год 118 жанчынаў пабраліся шлюбам пасля 65 год.
Большасць жанчынаў працуюць (84,8%), амаль у 40% з іх вышэйшая адукацыя, 60% маюць адно дзіцё. Сярод кіраўнікоў прыкладна палова жачынаў (51,7%).