homieldays

І году не прайшло: на Савецкай ліквідавалі “берлінскія падушкі”

Адмысловыя канструкцыі для запавольвання руху транспарту з’явіліся на адной з галоўных вуліц Гомеля летась пасля рэзананснай аварыі са смерцю маленькай дзяўчынкі. Аднак з невядомых прычын гарадскія ўлады раптоўна адмовіліся ад свайго чарговага “эфектыўнага” рашэння існай праблемы. “Штодзень” прыглядзеўся да праблемы і прыгадаў іншыя прыклады клопату мясцовых уладаў і ДАІ пра бяспеку гараджан.

Read more

Катрыншчык без рукі: у Навабеліцы вандалы пашкодзілі вядомую скульптуру

Скульптура катрыншчыка ў Навабеліцкім раёне Гомеля паспела стаць адным з рэдкіх прыкладаў цікавых гарадскіх адметнасцяў. Аднак стан, у якім яна знаходзіцца цяпер, цяжка назваць станоўчым: паўсюль шчыліны і расколы, а правую руку наогул адламалі. “Штодзень” разбіраўся ў прыгодах “старога катрыншчыка”.

Read more

“Беларуская адукацыйная сістэма нежыццяздольная”. Гісторыя выкладчыцы Таццяны Кублашвілі, якая звольнілася ў знак пратэсту супраць рэпрэсій у дачыненні да калег

Таццяна Кублашвілі нарадзілася ў Гомелі, скончыла тут школу і універсітэт, пасля выкладала ў БелДУТ шэраг сучасных архітэктурных дысцыплін. Прымала актыўны ўдзел у гомельскіх пратэстах 2020 г., не хавала сваю пазіцыю на працы. У студзені 2021 выкладчыца сышла з ВНУ у знак салідарнасці з рэпрэсаваным калегам Яўгенам Малікавым. Вясной таго ж года разам са сваім мужам Аляксеем і маленькімі дзецьмі была вымушана з’ехаць у Польшчу, зараз сям’я жыве ў Гданську. “Штодзень” паразмаўляў з Таццянай пра звальненне з БелДУТа, вымушаны пераезд, архітэктуру як сацыяльную справядлівасць і жыццё ў эміграцыі.

Read more