Дзве траціны месцаў на канцэрт Z-спевака Шамана ў Гомелі ўжо “раскупленыя”. Падазраем, размеркаваныя

14 снежня ў Гомелі павінен адбыцца канцэрт расійскага прапагандыста, якога называюць “голасам вайны” Яраслава Дронава, вядомага пад сцэнічным імем Шаман. Як бачна з дадзеных Тыкетпро, больш за палову месцаў ужо “раскупленыя”, аднак насамрэч квіткі, хутчэй за ўсё, размеркаваныя праз прафсаюзы, БРСМ і Белую Русь (шэрым колерам абазначаныя месцы, якіх няма ў продажы). Цана на білет адыёзнага спевака вар’іруецца ад 105 да 265 рублёў.


Шаман вядомы як адзін з галоўных пракрамлёўскіх артыстаў, чые песні супадаюць з наратывамі расійскай вайсковай прапаганды. Ён адкрыта падтрымлівае ўзброеную агрэсію Расіі супраць Украіны, рэгулярна выступае перад вайскоўцамі на акупаваных тэрыторыях і ўдзельнічае ў прапагандысцкіх шоу разам з Уладзімірам Пуціным. У ліпені 2024 года Пуцін асабіста прысвоіў яму званне “Заслужаны артыст Расіі”, а ў 2025 годзе СБУ абвінаваціла Шамана ў апраўданні акупацыі і праслаўленні расійскіх войскаў.

Спявак Шаман на прапагандысцкім канцэрце. Фота: ПІКАБУ

Артыст таксама ўнесены ва ўкраінскую базу “Міратворац” як прапагандыст і ўдзельнік інфармацыйнай вайны супраць Украіны.

Пры гэтым у сацсетках многія карыстальнікі адзначаюць, што сапраўдны попыт на выступ расійскага Z-спевака ў Беларусі сумнеўны, а арганізатары спрабуюць стварыць ілюзію “папулярнасці” за кошт прымусовага размеркавання квіткоў.

На тэму нядаўняга мінскага канцэрту Шамана рэзка выказалася блогерка Вольга Такарчук, прапанаваўшы ягоным фанатам “збіраць рэчы ў любімую Расію”.

Відэа: Ютуб Беларусі

Штодзень

Слайдар пастоў