Ад палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк няма інфармацыі амаль паўтара месяца

Паліна Шарэнда

Андрэй Шарэнда:

– Паліна ў рэжыме інкамунікада. Паўтара месяцы ад Паліны няма ніякіх вестак, і да яе не пускаюць адваката. Забойства Аляксея Навальнага, быццам абухом па галаве, прайшлося па родных палітвязняў роспаччу. Смерць Навальнага добра паказала методыку забойства дыктатарамі палітвязняў. Спачатку іх знясільваюць бясконцымі змяшчэннямі ў ШІЗА, а пазней проста дабіваюць неаказаннем медычнай дапамогі. Так было з Вітольдам Ашуркам і Алесем Пушкіным, магчыма, так сталася і з Аляксеем Навальным. За час зняволення Паліна мінімум 32 (трыццаць два!) разы змяшчалася ў нечалавечыя ўмовы ШІЗА і карцара, а яшчэ каля 150 дзён правяла ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Нам дагэтуль нічога не вядома пра яе стан здароўя.

Грамадская дзяячка з Брэста Паліна Шарэнда-Панасюк Была брутальна затрыманая 3 студзеня 2021. Ёй выставілі абвінавачванні паводле артыкул 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія ўварваліся да яе дамоў. Пазней стала вядома, што жанчыну таксама вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). За гэтыя артыкулы Паліну асудзілі на 3 гады. Падчас зняволення жанчыну некалькі разоў змяшчалі ў карцар, яна скардзілася на псіхалагічны і фізічны ціск, збіццё.

6 жніўня 2023 года Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю, але супраць яе адкрылі новы крымінальны артыкул за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. 9 кастрычніка 2023 г. суддзя Рэчыцкага раённага суда Станіслаў Іванюценка агучыў вырак: 1 год і 3 дні калоніі.

Штодзень

Related posts

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Гомельская вобласць у апошнія месяцы – самы рэпрэсіўны рэгіён у Беларусі

У турму за музыку: год, як рагачоўскаму Tor Band прысудзілі вялізныя тэрміны за іх творчасць