Верасень 2022

І году не прайшло: на Савецкай ліквідавалі “берлінскія падушкі”

Адмысловыя канструкцыі для запавольвання руху транспарту з’явіліся на адной з галоўных вуліц Гомеля летась пасля рэзананснай аварыі са смерцю маленькай дзяўчынкі. Аднак з невядомых прычын гарадскія ўлады раптоўна адмовіліся ад свайго чарговага “эфектыўнага” рашэння існай праблемы. “Штодзень” прыглядзеўся да праблемы і прыгадаў іншыя прыклады клопату мясцовых уладаў і ДАІ пра бяспеку гараджан.

Read more

Участковы педыятр патлумачыла, адкуль узяліся чэргі ў паліклініках

Участковы педыятр Мая Тэрэкулава напісала допіс у сацыяльнай сетцы ў фэйсбуку наконт адмены так званага правіла “пяці дзён”. Нагадаем, у кастрычніку 2021 года Мінздароўя і Мінадукацыі прынялі сумеснае рашэнне, паводле якога школьнікам і студэнтам можна было не прадастаўляць даведкі пры адсутнасці па хваробе цягам 5 дзён. Цяпер дадзеная норма адмененая. “Штодзень” прыводзіць у скарочаным варыянце тэкст участковага педыятра Маі Тэрэкулавай пра праблемы, якія цяпер узніклі ў лекараў.

Read more

Катрыншчык без рукі: у Навабеліцы вандалы пашкодзілі вядомую скульптуру

Скульптура катрыншчыка ў Навабеліцкім раёне Гомеля паспела стаць адным з рэдкіх прыкладаў цікавых гарадскіх адметнасцяў. Аднак стан, у якім яна знаходзіцца цяпер, цяжка назваць станоўчым: паўсюль шчыліны і расколы, а правую руку наогул адламалі. “Штодзень” разбіраўся ў прыгодах “старога катрыншчыка”.

Read more

“Беларуская адукацыйная сістэма нежыццяздольная”. Гісторыя выкладчыцы Таццяны Кублашвілі, якая звольнілася ў знак пратэсту супраць рэпрэсій у дачыненні да калег

Таццяна Кублашвілі нарадзілася ў Гомелі, скончыла тут школу і універсітэт, пасля выкладала ў БелДУТ шэраг сучасных архітэктурных дысцыплін. Прымала актыўны ўдзел у гомельскіх пратэстах 2020 г., не хавала сваю пазіцыю на працы. У студзені 2021 выкладчыца сышла з ВНУ у знак салідарнасці з рэпрэсаваным калегам Яўгенам Малікавым. Вясной таго ж года разам са сваім мужам Аляксеем і маленькімі дзецьмі была вымушана з’ехаць у Польшчу, зараз сям’я жыве ў Гданську. “Штодзень” паразмаўляў з Таццянай пра звальненне з БелДУТа, вымушаны пераезд, архітэктуру як сацыяльную справядлівасць і жыццё ў эміграцыі.

Read more

Старазапаветны патоп: чаму Гомель рэгулярна затаплівае

Пасля анамальных залеваў Гомель усё часцей сутыкаецца з падтапленнем не толькі асобных вуліц, але і частак гораду. Падмочаныя ногі, праблемы з мабільнасцю ў горадзе, падтопленыя дамы, офісы ды нават цэлыя аўтамабілі – толькі асобныя з праблемаў, з якімі сутыкаюцца гомельцы. Пры гэтым улады не імкнуцца вырашаць сітуацыю. “Штодзень” паспрабаваў разабрацца ў прычынах старазапаветных патопаў у горадзе над Сажом і пашукаў шляхі вырашэння праблемы.

Read more

На PEPSI з’явіцца беларуская мова

Моўныя актывісты Ігар Случак і Аліна Нагорная дабіліся беларусізацыі брэнда аднаго з найбольш вядомых у свеце безалкагольных напояў. Прадстаўнікі кампаніі, якая выпускае прадукцыю Pepsi MAХ, далі адказ, што ў бліжэйшы…

Read more

“Не бацька ён болей”. Шчырыя аповеды тых, у каго канфлікт са сваякамі на глебе палітыкі

Вайна ва Украіне і палітычны крызіс у самой Беларусі развялі па розныя бакі барыкад многія сем’і. Карыстальнікі сацыяльных сетак дзеляцца, як палітычная сітуацыя стала нагодай для канфліктаў са сваякамі. Хтосьці спрабуе проста не размаўляць пра палітыку. А хтосьці разрывае стасункі надоўга.

Read more