У дачыненні да актывістаў Алега Шабетніка, Ігара Грыгор’ева, Вольгі Шпакоўскай, Вячаслава Осіпава і Ніны Левінскене, якія спрабавалі перавозіць брашуры праз беларуска-ўкраінскую мяжу, былі вынесены пастановы аб накладанні штрафаў па 1 550 000 рублёў кожнаму “з канфіскацыяй у даход дзяржавы”.
Суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Домненка пасля кароткага пасяджэння пагадзілася з мытнікамі. Яна вынесла пастанову прызнаць Сяргея Сямёнава вінаватым у парушэнні артыкула 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў. Актывіста абавязалі выплаціць штраф у 30 базавых велічыняў, а гэта…Read More
Суддзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Марына Домненка пакарала ўдзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зніклага былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі Васіля Папова, Пятра Кузняцова, Юрася Захаранку і Анатоля Паплаўнага штрафам у памеры 10 базавых велічыняў, а рэгіянальнага каардынатара руху “За Свабоду” Уладзіміра Кацору адміністрацыйным арыштам на 3 сутак. У знак пратэсту апазіцыянер…Read More
Падчас затрымання Кастусь Жукоўскі быў збіты спецназаўцамі, падчас чаго яму зламалі нагу… На судзе актывіст хадайнічаў выклікаць лекара, скардзячыся, што баляць нага, галава, шыя і рукі, што нагу лекары перад гэтым нават не аглядалі. Аднак хадайніцтва не было задаволена, і ў перапынках паміж пасяджэннямі суда Кастуся Жукоўскага да лекараў таксама…Read More
Пасля выбараў 2020 года суддзя Марына Дамненка актыўна далучылася да пераследу пратэстоўцаў. Праваабаронцы зазначаюць, што яе прозвішча значылася сярод “ударнікаў” па палітычных прысудах. Так, за адзін дзень яна магла асудзіць па 6 чалавек, прычым усе яны атрымлівалі максімальнае на той час пакаранне – па 15 сутак.