1000 дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх акупантаў і 10 год вайны

Валерый Сляпухін:

– Боль, жах і нянавісць заўсёды застанецца ў сэрцах украінцаў і іншых нармальных людзей. Той жах, які я ўбачыў, забыцца немагчыма.

Расстраляныя платы, спаленыя машыны, разбітыя дамы, паламаныя лёсы і сотні, тысячы герояў, якія абаранялі Украіну.

Асабліва баліць за напрамкі Буча, Гастомель, Ірпень, Вышгарад, Машчун. Там былі акупанты, якія выйшлі з тэрыторыі суагрэсара – Беларусі.

Толькі малая колькасць беларусаў ім супрацьстаялі… Хто ў шэрагах ВСУ, як Аляксей Скобля (Тур) ці Ілля (Літвін) Хрэнін, якія па-геройску загінулі на подступах да Кіева.

Хтосьці ў Беларусі, як рэйкавыя партызаны, імкнуліся, як маглі, затрымаць папаўненні і перакідванне свежых сіл.

Вядома, хочацца бачыць ва Ўкраіне законныя і добраўпарадкаваныя месцы гераічнай славы беларусаў: памятны знак “Беларуская, 22 або ўзаконены помнік Міхасю Жызнеўскаму на вул. Грушэўскага, або добраўпарадкаваны сквер Кастуся Каліноўскага, або разам (янголы перамогі – Машчун).

У адносіны двух народаў убілі клін.  Добрыя стасункі адновяцца толькі праз актыўную падтрымку Украіны добраахвотнікамі і валанцёрамі, данатамі і ўзаемнай падтрымкай. Агульная гісторыя залежыць ад нас.

Штодзень
Аўтар: Валер Сляпухін

Related posts

Ватнікі супраць сэксі-апазіцыянераў. Як штучны інтэлект бачыць гомельскія выбарчыя пікеты

У Гомельскай вобласці на пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў сабралі вертыкальшчыкаў і правераных «актывістаў»

Як 7 лістапада 1920 года генерал Балаховіч абвяшчаў у Тураве беларускую дзяржаву